Увесь свет сёння ўспамінае трагічныя падзеі кастрычніка 2002 года

23 октября 2017

15 гадоў таму ў Маскве, у глядзельнай зале тэатральнага цэнтра на Дуброўцы, 40 узброеных баевікоў утрымлівалі ў заложніках амаль тысячу акцёраў і гледачоў мюзікла "Норд-Ост". Як высветліцца пазней, злачынцы планавалі ўзарваць начыненыя ўзрыўчаткай аўтамабілі. Прамыя перамовы з імі вялі палітыкі, артысты, урачы і грамадскія дзеячы. У ноч на 26 кастрычніка спецслужбамі тэатральны цэнтр быў узяты штурмам. Заложнікаў вызвалілі. Ахвярамі тэракта сталі 130 чалавек. Усіх баевікоў ліквідавалі.