Сёння ўвесь свет адзначае Дзень дурня або Дзень смеху. Адкуль родам гэтае свята, гісторыя замоўчвае. Але паводле адной з версій, 1 красавіка раней у шматлікіх краінах адзначалі дзень раўнадзенства і час Вялікадня. Дык вось урачыстасці па выпадку вясновага новага года заўсёды суправаджаліся жартамі і розыгрышамі. Да таго ж, капрызы надвор'я людзі імкнуліся залагодзіць вясёлымі свавольствамі.
І калі яшчэ некалькі стагоддзяў назад у Францыі і Вялікабрытаніі было прынята даваць адзін аднаму бессэнсоўныя даручэнні, напрыклад, знайсці салодкі воцат, то зараз - першакрасавіцкія жарты на рэдкасць разнастайныя. Самыя вядомыя розыгрышы ўжо ўключаны ў спіс 100 першакрасавіцкіх жартаў усіх пор, сярод якіх - падзенне Пізанскай вежы, фотарэпартаж аб лятаючых пінгвінах і прызямленне НЛА ў Лондане.













