Versace адмовіўся ад скуры кенгуру

16 января 2020
Італьянскі дом моды Versace адмовіўся ад выкарыстання скуры кенгуру ў сваіх вырабах. Як піша выданне "Тэлеграф", рашэнне было прынята яшчэ летась і паўплывала на састаў калекцыі  Versace 2019 года.

Афіцыйная аб'ява была зроблена толькі зараз на фоне гібелі мільёнаў жывёл з-за пажараў у Аўстраліі. Кампанію супраць выкарыстання скуры кенгуру мінулай восенню пачалі італьянскія праваабаронцы.