Вярхоўны суд ЗША афіцыйна дазволіў Дональду Трампу будаваць сцяну на паўднёвай мяжы з Мексікай

27 июля 2019

Будоўлі стагоддзя быць! Вярхоўны суд ЗША афіцыйна дазволіў Дональду Трампу будаваць сцяну на паўднёвай мяжы з Мексікай і даў права выкарыстаць два з паловай мільярды долараў з абароннага бюджэту краіны. Паводле слоў гаспадара Белага дома,  гэта "вялікі выйгрыш для бяспекі меж і вяршэнства закона". Нагадаем, у канцы чэрвеня федэральны суд заблакіраваў фінансаванне Пентагонам будаўніцтва сцяны на мяжы ЗША з Мексікай.