Вярхоўны суд Іспаніі вынес прысуды 12 палітыкам

14 октября 2019
Іх вінавацяць у дачыненні  да правядзення незаконнага рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі і абвяшчэнні незалежнасці мясцовым парламентам у 2017 годзе. Самы вялікі тэрмін атрымаў экс намеснік старшыні жэнералітэта Арыёл Жункерас - 13 гадоў турмы. Восем палітыкаў атрымалі тэрміны  ад 9 да 12 гадоў зняволення. Яшчэ трое былых членаў урада Каталоніі  прысуджаныя да штрафаў. Прыхільнікі незалежнасці рэгіёна пасля абвяшчэння рашэння суда ў знак пратэсту  масава выйшлі на вуліцы Барселоны, Тарагоны і Жыроны. Адзначым, экс-прэзідэнт жэнералітэта Карлес Пучдэмон дагэтуль хаваецца ад правасуддзя за мяжой.