Вярхоўная рада зацвердзіла змены ў канстытуцыю Украіны, якія замацоўваюць курс краіны на ўступленне ў Еўрасаюз і НАТА. Зараз закон павінен падпісаць прэзідэнт Пётр Парашэнка. Нагадаем, у снежні 2014 года Рада ўнесла змены ў два законы і адмовілася ад пазаблокавага статусу дзяржавы. Пры гэтым былы Генеральны сакратар НАТА адзначаў, што для ўступлення ў альянс Кіеву трэба дасягнуць шэрагу крытэрыяў, на выкананне якіх пойдзе шмат часу. Эксперты мяркуюць, што Кіеў не зможа прэтэндаваць на членства ў НАТА найбліжэйшыя 20 гадоў.













