Вярхоўная рада Украіны восьмага склікання лічыцца абранай

27 октября 2014

ЦВК зрабіў афіцыйную заяву. На легітымнасць новага парламента не паўплывала тое, што галасаванне не праводзілася ў шасці акругах Луганскай і дзевяці акругах Данецкай абласцей. Паводле папярэдніх вынікаў, лідарам з'яўляецца Блок Парашэнкі. За яго прагаласавалі 24% выбаршчыкаў. У Народнага фронту Арсенія Яцанюка - на 2% менш. Радыкальная партыя Алега Ляшко набрала крыху больш за 10%. У парламент таксама праходзяць Бацьківшчіна Юліі Цімашэнкі, Апазіцыйны блок Юрыя Бойкі і Свабода Алега Цягнібока. Пяціпрацэнтны бар'ер для праходжання ў Раду не змаглі пераадолець Камуністычная партыя Украіны і Правы сектар. Паводле звестак ЦВК Украіны, яўка выбаршчыкаў склала крыху больш за 52%. Канчатковыя вынікі галасавання назавуць у сераду.