Вярхоўная Рада Украіны ўзгадніла кандыдатуру прэм'ера і састаў урада

13 апреля 2016
Аб гэтым заявіў лідар фракцыі "Блок Пятра Парашэнкі" Юрый Луцэнка. Аднак ніякіх імёнаў ён не назваў. Раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што Луцэнка папярэдзіў членаў фракцыі: калі прызначэнне новага прэм'ера не адбудзецца сёння, то будуць абвешчаныя датэрміновыя парламенцкія выбары. Лідар прэзідэнцкай фракцыі таксама заявіў, што Пётр Парашэнка паставіў дэдлайн да 18:00. Дэпутатам Рады трэба сфармаваць канстытуцыйную большасць, абраць новага прэм'ера і новы ўрад. Гэта дазволіць краіне выйсці з двухмесяцовага палітычнага крызісу.