Вярхоўная рада Украіны сёння разгледзіць адстаўку ўрада Арсенія Яцанюка і сфарміруе новы састаў Кабінета міністраў на чале з цяперашнім спікерам Уладзімірам Гройсманам. Новым старшынёй парламента, як чакаецца, стане экс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Украіны, а зараз дэпутат ад "Народнага фронту" Андрэй Парубій.
Між тым, улады Нідэрландаў жадаюць змяніць пагадненне аб асацыяцыі з Украінай. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Каралеўства Марк Рутэ на дэбатах па выніках нядаўняга рэферэндуму. На ім супраць асацыяцыі з Кіевам выступіў 61 працэнт жыхароў краіны. Калі ж перамовы сарвуцца, Амстэрдам не будзе ратыфікаваць дакумент.













