Вярхоўная рада Украіны пашырае паўнамоцтвы ўдзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны

5 июня 2014
У лік яе ўдзельнікаў зараз могуць увайсці Дзяржаўная служба спецыяльнай сувязі, служба знешняй разведкі, а таксама шэраг службовых асоб, вызначаных прэзідэнтам. Дакументам прадугледжаная і магчымасць прыцягнення да ходу спецаперацыі асабістага складу, спецыялістаў, зброі і баявой тэхнікі службы бяспекі, МУС і Нацыянальнай гвардыі, а таксама ўзброеных сіл, пагранічнікаў і кіравання дзяржаўнай аховай.

Удзельнікі саміту G7 назвалі стрыманымі дзеянні сілавых структур Украіны на паўднёвым усходзе. Паводле слоў саветніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Бэна Родса, краіны G7 адчуваюць ускладненні ў эканоміцы з-за ўведзеных супраць Расіі санкцый. Тым не менш, G7 па-ранейшаму гатовая актывізаваць мэтанакіраваныя санкцыі і выкарыстаць дадатковыя значныя абмежавальныя меры ў дачыненні Расіі, калі таго запатрабуюць далейшыя падзеі.