Вярхоўная рада адмовілася знізіць пенсіённы ўзрост для жанчын

17 июня 2015

Гаворка ішла пра паніжэнне планкі з 60 да 55 гадоў. Не набралася дастаткова галасоў і за законапраекты, якія прадугледжваюць выхад на пенсію мужчын у 60 гадоў. Як тлумачыцца, раней Міжнародны валютны фонд абавязаў Украіну павышаць пенсіённы ўзрост штогод на паўгода. Таксама МВФ настойвае на скарачэнні пенсіённых выплат пенсіянерам, якія працуюць. Гэта адна з неабходных умоў для атрымання Кіевам сямнаццаці з паловай мільярдаў долараў у рамках новай праграмы крэдытавання Украіны. Дарэчы, паводле звестак ААН на 2014 год, сярэдняя працягласць жыцця ва Украіне складае 68 гадоў, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам у СНД.