Вярхоўная Рада не стала адмяняць закон аб дзяржмове

14 мая 2019

Дакумент перададуць на подпіс Прэзідэнту Украіны  Пятру Парашэнку. Украінская мова становіцца абавязковай для органаў улады краіны і мясцовага самакіравання, для ўсіх навучальных устаноў, бальніц і для сферы абслугоўвання. На ёй будуць абавязаны гаварыць у судзе, у арміі і ў органах правапарадку. Украінскую будуць выкарыстоўваць у рэкламе, падчас перадвыбарных кампаній і пры правядзенні рэферэндумаў.