Вярхоўная рада пазбавіла Уладзіміра Зяленскага магчымасці распусціць парламент

17 мая 2019

З кааліцыі па аднагалосным рашэнні выйшла фракцыя "Народны фронт". Зараз ураду трэба будзе сфарміраваць новую большасць - на гэта, паводле Канстытуцыі, даецца 30 дзён. Калі гэтага не здарыцца, парламент можа быць распушчаны прэзідэнтам. Аднак, як удакладнялася раней, роспуск Рады немагчымы менш чым за паўгода да запланаваных выбараў. Такім чынам дзеянні "Народнага фронту" аўтаматычна блакіруюць меркаваны сцэнарый каманды Зяленскага.