Венгры сёння адзначаюць Дзень святога Іштвана

20 августа 2018

Сваю назву свята атрымала у гонар караля, які кіраваў дзяржавай у 10-ым стагоддзі. Ён не толькі змог згуртаваць свой народ, але і абараніць каралеўства ад шматлікіх знешніх ворагаў. Прынёс на мадзьярскую зямлю хрысціянства, за што быў прылічаны да ліку святых. Будапешт паводле традыцыі стане галоўнай пляцоўкай для шумных народных гулянняў, маляўнічых кірмашоў і тэатральных паказаў. Завершыцца дзейства феерверкам над Дунаем.

З нацыянальным святам Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра і народ гэтай краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.