Венгрыя сцягвае да мяжы з Сербіяй армейскія сілы

14 сентября 2015

Праз нелегалаў Венгрыя сцягвае да мяжы з Сербіяй дадатковыя армейскія сілы. Штодня праз гэтую мяжу ў краіну трапляюць тысячы мігрантаў. Некалькі дзясяткаў вайскоўцаў з аўтаматычнай зброяй сталі ланцугом каля пасёлка Роске. Непадалёк знаходзіцца ваенная тэхніка. Такі рэжым будзе дзейнічаць як мінімум да заўтра, калі ўвойдзе ў сілу пакет законаў аб уцекачах і мяжы, і нелегальны яе пераход або псаванне пагранічнай сцяны стануць злачынствам. Пакаранне - турэмны тэрмін альбо дэпартацыя. Міграцыйны крызіс ужо прывёў фактычна да рэвізіі Шэнгенскіх пагадненняў. Германія часова ўвяла пашпартны кантроль на мяжы з Аўстрыяй. Перакрыта чыгуначная сувязь паміж дзвюма краінамі. Умацаваць мяжу з Аўстрыяй мае намер і суседняя Чэхія.