Венгрыя адмовілася ад законапраекта аб падатку на інтэрнэт-трафік

31 октября 2014
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Віктар Орбан. Раней па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць дадзенага новаўвядзення. Самы шматлікі мітынг, у якім прынялі ўдзел звыш 10 тысяч чалавек, адбыўся ў Будапешце. Нагадаем, венгерскі ўрад планаваў увесці падатак на сеткавы трафік у памеры 50 еўрацэнтаў за гігабайт. Згодна з разлікамі Мінэканомікі, гэта павінна было прыносіць у бюджэт краіны каля 65 мільёнаў еўра за год.