Венгрыя адмовілася ад удзелу ў "Еўрабачанні-2020"

29 ноября 2019
Венгрыя адмовілася ад удзелу ў "Еўрабачанні-2020" і назвала міжнародны конкурс песні "гомасексуальнай флатыліяй". Гэта паведаміў брытанскі партал Іўнінг Стэндард. Афіцыйна Будапешт не каментуе гэтае рашэнне. Тым не менш шэраг дзяржаўных СМІ, а таксама кампанія-вяшчальнік MTVA непразрыста намякнулі на тое, што адмова абумоўлена цеснай сувяззю конкурсу і ЛГБТ-супольнасці, што разыходзіцца з цяперашняй пазіцыяй Венгрыі. Урад краіны на чале з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам праводзіць  палітыку "сям'я перш за ўсё", закліканую падтрымаць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і павысіць нараджальнасць. Акрамя таго, тэлерадыёвяшчальнік удакладніў, што адмова ад штогадовай трансляцыі дазволіць ім сканцэнтравацца на ўласных талентах і папулярызацыі  мясцовых поп-выканаўцаў. Нагадаем, летась Венгрыю  другі раз прадстаўляў Ёці Папаі з кампазіцыяй пра бацьку. Але краіна так і не выйшла ў фінал.