Венгрыя не будзе выконваць ключавое міграцыйнае правіла Еўрасаюза

24 июня 2015

Краіна  часова прыпыніла дзеянне прынцыпу, які абавязвае прымаць мігрантаў з іншых краін ЕС, калі яны першапачаткова заехалі праз венгерскую тэрыторыю. Ва ўрадзе растлумачылі гэтае рашэнне вялікай колькасцю  нелегальных мігрантаў. Толькі за апошні год іх налічылі больш за 60 тысяч. Некалькі дзён таму венгерскія  ўлады аб'явілі аб будаўніцтве высокай агароджы  ўздоўж мяжы, якая  павінна абараніць дзяржаву ад нелегальных  мігрантаў.