Венгрыя гатовая накіраваць тысячы салдатаў для аховы мяжы з Сербіяй

10 сентября 2015

Сітуацыя на мяжы Венгрыі і Сербіі прывяла да прыняцця жорсткіх мер па стрымліванні патоку ўцекачоў. Камандаванне арміі Венгрыі ўжо гатовае накіраваць для аховы мяжы да 4 000 салдатаў. Гэта робіцца дзеля выканання новага закона аб мяжы, які ўваходзіць у сілу ў аўторак. Паводле дакумента з наступнага тыдня незаконнае перасячэнне мяжы будзе ўжо карацца па законе. Нагадаем, 7 верасня ў адстаўку падаў міністр абароны Венгрыі на фоне бяздзейнасці ўлад перад вялізным патокам уцекачоў. 8 верасня спецслужбы краіны выявілі сярод мігрантаў двух тэрарыстаў.