Венецыя пачынае карнавальную эстафету

2 февраля 2015

Літаральна за 2 тыдні да грандыёзнага шоу ў Рыа-дэ-Жанейра італьянскі гарадок акунаецца ў атмасферу штогадовага карнавалу. Афіцыйнае адкрыццё з палётам анёла са стаметровай званіцы на плошчы святога Марка толькі праз тыдзень, але многія паказы ўжо пачаліся. Учора ў Лагуне прайшла традыцыйная рэгата - сёлета ў ёй удзельнічала звыш сотні гандол. А падчас працэсіі проста над вадой ігралі піяністы. Дарэчы, сёлета слоган венецыянскага карнавалу - "Урачыстасць смаку, ежы і весялосці". Таму арганізатары абяцаюць шмат вытанчанай ежы, добрага віна і вясёлую кампанію, але, натуральна, толькі ў масках.