Венецыя рыхтуецца да вяселля Джорджа Клуні

26 сентября 2014
Як чакаецца, ужо ў панядзелак галівудскі сэрцаед ажэніцца з брытанкай арабскага паходжання Амаль Аламудзін. Улады горада аб'явілі, што з гэтай нагоды ў цэнтры Венецыі будуць перакрыты пешаходныя дарожкі. Цырымонія пройдзе ў знакамітым Палацы Кавалі. У мясцовыя гатэлі ўжо з'язджаюцца зорныя госці. Дарэчы, для самога Клуні вяселле можа абярнуцца шэрагам непрыемнасцяў. Па-першае, ажаніўшыся, акцёр прайграе сто тысяч долараў Мішэль Пфайфер. Па-другое, мерапрыемства пагражае сарваць былая сяброўка Клуні.