Венесуэлу захліснула перадвыбарная гонка

8 апреля 2013

Два бакі - пераемнік Чавеса - Нікалас Мадура і апазіцыя - у асобе Энрыке Капрылеса. За дзесяць дзён два кандыдаты аб'ездзяць 23 штаты Венесуэлы і прапануюць жыхарам сваю пазіцыю. Перадвыбарная кампанія набліжаецца да кульмінацыі. Выбары пройдуць ужо ў наступную нядзелю. Што абяцаюць палітычныя праграмы, і ці ў бяспецы лёс беларуска-венесуэльскіх праектаў?



З Каракаса наш карэспандэнт Якаў Бута.
Пра палітыку гавораць зараз усё і ўсюды. Палітычныя дэбаты нават у рэстаранах. У гонар сваіх фаварытаў кліенты называюць нават кактэйлі. Адзін - у гонар пераемніка Чавеса - Нікаласа Мадуры. Напой складаецца з венесуэльскага рому і соку манга. Другі - сімвалізуе кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса: амерыканскі бурбон з колай.
Склад напояў адлюстроўвае палітычны курс кандыдатаў.
На вуліцах гарадоў Венесуэлы тым часам поўным ходам ідзе перадвыбарная агітацыя. На пікеты і маршы ў падтрымку абодвух кандыдатаў збіраюцца тысячы людзей.
Сацыялагічныя апытанні аднагалосна прадказваюць перамогу Мадуру - яго рэйтынг на 20% вышэй. У выпадку свайго абрання пераемнік Чавеса абяцае прадоўжыць справу камандантэ, падтрымліваць найменш абароненыя пласты насельніцтва. Капрылес жа называе сябе прагрэсістам і прыхільнікам дзяржавы, якая кіруе, але не кантралюе сваіх грамадзян.
Афіцыйная перадвыбарная кампанія прадоўжыцца да 11 красавіка. Да гэтага дня кандыдаты паспрабуюць паспець наведаць усе 23 штаты Венесуэлы. Выбары пройдуць ужо ў наступную нядзелю - 14 красавіка.