Галасаванне адбудзецца заўтра. Па меркаванні аналітыкаў, кампанія стане самай напружанай за апошнія гады. Паводле апытанняў, узровень падтрымкі кіруючых сацыялістаў і апазіцыйнай кааліцыі прыкладна аднолькавы. Зараз у Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы прыхільнікі дзеючага прэзідэнта Нікаласа Мадуры займаюць 98 крэслаў. Апазіцыя - 65. Сам Мадура не сумняваецца ў перамозе і абяцае, што яго партыя заваюе мінімум 10 мільёнаў галасоў - гэта крыху больш за 50% ад агульнага ліку выбаршчыкаў. Парадак на выбарах будуць забяспечваць больш як 160 тысяч вайскоўцаў.













