Венесуэла гатовая прыняць Эдварда Сноўдэна

9 июля 2013

Венесуэла атрымала запыт Эдварда Сноўдэна аб прадастаўленні прыстанішча і гатовая яго прыняць. Аб гэтым заявіў сёння лідар рэспублікі Нікалас Мадура. Аналагічныя просьбы экс-супрацоўнік ЦРУ паслаў не ў адзін дзясятак краін. Пакуль толькі Венесуэла, Нікарагуа і Балівія адказалі станоўча. Усё пытанне ў тым, якім чынам Сноўдэн туды трапіць. Бо ён па-ранейшаму знаходзіцца ў транзітнай зоне Шарамецьева і ў яго ануляваны пашпарт ЗША.


Тым часам у амерыканскім Дзярждэпе адкрыта заяўляюць, што любая краіна, якая прыме рашэнне прадаставіць прыстанішча Эдварду Сноўдэну, створыць сабе вялікія праблемы ў адносінах з ЗША. У той жа час, самім Злучаным Штатам трэба будзе адказваць на запыт Бразіліі ў ААН аб сочцы амерыканскіх спецслужб за грамадзянамі гэтай краіны.


У Балівіі, тым часам, гараць амерыканскія флагі. Маніфестанты, абураныя інцыдэнтам з вымушанай пасадкай самалёта прэзідэнта Эва Маралеса ў Вене, патрабуюць закрыць пасольства ЗША.