Венесуэла, Аргенціна, Уругвай і Бразілія просяць ААН прадухіліць шпіянаж з боку ЗША

6 августа 2013

Гэта звязана з выкрывальнай інфармацыяй ад экс-супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна. Перад генсакам ААН міністрамі замежных спраў Венесуэлы, Аргенціны, Уругвая і Бразіліі былі пастаўленыя пытанні аб правах чалавека, абароне прыватнай інфармацыі, а таксама палітычных ускладненнях, якія былі выкліканыя нядаўняй адмовай шэрагу еўрапейскіх краін прапусціць самалёт прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса.