Вялікабрытанія выйдзе з ЕС 31 кастрычніка

25 мая 2019

Вялікабрытанія выйдзе з ЕС пры любых акалічнасцях 31 кастрычніка. Аб гэтым заявіў адзін з верагодных кандыдатаў на пасаду брытанскага прэм'ера і былы кіраўнік МЗС краіны Борыс Джонсан. Згодна з яго словамі, гэта адбудзецца са здзелкай або без яе. Пры гэтым ён пакуль не стаў гаварыць, ці плануе ўдзельнічаць у выбарах на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі, паабяцаўшы, што гэта стане вядома ў найбліжэйшыя дні. Нагадаем, напярэдадні брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй абвясціла, што сыдзе з пасады лідара кансерватараў 7 чэрвеня.