Вялікабрытанія выходзіць з Еўрасаюза

22 февраля 2016

Рэферэндум намечаны на 23 чэрвеня. Сёння ў Палаце обшчын праходзяць дэбаты наконт пагаднення з Бруселем і рэферэндуму. Быць ці не быць каралеўству па-за саюзам - свае стаўкі робяць і букмекеры. Зараз верагоднасць выхаду яны ацэньваюць у 31 працэнт. Што думаюць з гэтай нагоды самі брытанцы? Меркаванні ўсіх бакоў сабралі нашы карэспандэнты.

Еўрасаюз і свае абавязацельствы, узятыя пры ўступленні, краіны - члены ЕС успрымаюць ужо інакш, чым, скажам, год таму. Выклікана гэта невырашальнай сітуацыяй з патокамі мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран афіцыйна паведаміў, што яго краіна выходзіць з саставу Еўрасаюза. Брытанцы выкажуць сваю пазіцыю на агульнанацыянальным рэферэндуме сёлета ў чэрвені. На мінулым тыдні гэтая дамоўленасць была дасягнутая на пасяджэнні Кабінета міністраў. Зараз і радавыя грамадзяне атрымаюць магчымасць вырашаць - быць ім у Еўрасаюзе ці не.

Дэвід Кэмеран, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі: "Я не гавару пра нейкую нацыянальную фанабэрыю. Размова ідзе пра нацыянальныя інтарэсы. Вялікабрытанія - дзіўная краіна, пятая па велічыні эканоміка свету. Вы спытаецеся мяне як прэм'ер-міністра з шасцігадовым стажам, як гарантаваць большую бяспеку, быць мацнейшымі і забяспечанымі? Мы будзем гаварыць наконт гэтага на працягу чатырох месяцаў. Калі брытанцы прымуць рашэнне аб выхадзе, я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, для выканання галоўных задач. Гэтае рашэнне будзе правільным".

Па словах Кэмерана, міністэрскі кабінет упэўнены, што Брытаніі варта застацца ў ЕС, аднак на новых умовах. Пры гэтым зараз ужо шэсць міністраў ва ўрадзе Вялікабрытаніі адкрыта заявілі аб тым, што яны будуць агітаваць брытанцаў за выхад з саюза. Сярод еўраскептыкаў міністры юстыцыі, культуры, міністр па пытаннях працы. Апошні папярэдзіў аб рызыцы тэрактаў, як у Парыжы, калі краіна застаецца ў ЕС. Курс на выхад агучыў сёння і мэр брытанскай сталіцы. Дарэчы, яго прадказваюць у "спадчыннікі" Кэмерану.

Барыс Джонсан, мэр Лондана: "Я люблю Брусель, я раней жыў у Бруселі, я паважаю еўрапейскую культуру і цывілізацыю, усе мы - прадукты гэтай цывілізацыі. Але сённяшняя палітыка Бруселя "размывае суверэнітэт" Брытаніі і падрывае асновы дэмакратыі. Праект рэформаў супольнасці, накіраваны на памяншэнне залежнасці Лондана ад Бруселя, - недастатковая мера. Калі людзі гавораць пра суверэнітэт, гэта іх права кіраваць сваім жыццём і гарантавана атрымліваць тое, за што яны галасавалі".

Найджэл Фарадж, лідар Партыі незалежнасці Злучанага Каралеўства: "Я веру ў Брытанію. Мы дастаткова добрыя, каб быць незалежнай, самакіравальнай нацыяй па-за ЕС. Гэта наша залатая магчымасць. Давайце, нарэшце, пакінем ЕС, ізноў увядзём кантроль над нашымі межамі і пачнём самі кіраваць сваёй краінай, а таксама перастанем пералічваць Бруселю 55 мільёнаў фунтаў штодня".

Па іроніі, на фоне такіх заяў брытанскі фунт стэрлінгаў сёння ўпаў у дачыненні да долара. Дарэчы, прадстаўнікі брытанскага бізнесу збіраюцца галасаваць на рэферэндуме супраць выхаду краіны з ЕС, піша Bloomberg. Яны не хочуць страчваць еўрапейскі рынак і лічаць змяненні, якіх дамогся Кэмеран, дастатковымі. На палітычным жа фронце спрачацца будуць да апошняга. І Лондану ідуць насустрач: некалькі месяцаў працы над пагадненнем, незлічоная колькасць нарад, 31 гадзіна напружаных перамоў на саміце ў Бруселі, фінальная частка якіх аказалася нечакана імклівай. Бадай, такіх паблажак яшчэ нікому не рабілі. Дзеля Лондана гатовыя перапісаць нават базавыя дакументы Еўрасаюза. Кэмеран літаральна выгандляваў сабе і гарантыю незалежнай міграцыйнай палітыкі, і мультывалютнасць - еўра і фунт застануцца раўнапраўнымі, гэта значыць еўразона не зможа навязваць свае рашэнні і ўмовы Сіці. Адпаведна, брытанцам не прыйдзецца траціцца на падтрыманне стабільнасці еўразоны, напрыклад, удзельнічаць у выратаванні эканомікі Грэцыі. Таксама Лондан прадоўжыць дамагацца ўзмацнення нацыянальных парламентаў. Згодна з апытаннямі, прыхільнікаў і праціўнікаў выхаду каралеўства з Еўрасаюза пакуль у краіне прыкладна пароўну. Члены Еўрапейскай камісіі разгубленыя: плана Б на выпадак, калі брытанцы прагаласуюць за выхад краіны з Еўрапейскага саюза, у іх проста няма.