Вялікабрытанія скароціць фінансавую падтрымку для Украіны ў наступным годзе. Злучанае Каралеўства выключыла краіну са спісу атрымальнікаў афіцыйнай дапамогі ў мэтах развіцця. Упершыню з 2013-га Лондан не выканае пастаўленую ААН задачу па вылучэнні 0,7 % валавога нацыянальнага прыбытку на падтрымку іншым краінам. Акрамя Украіны, сродкі не атрымаюць Камерун, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка і Эрытрэя. Сваё рашэнне брытанскі ўрад растлумачыў наступствамі пандэміі COVID-19.
Вялікабрытанія скароціць фінансавую дапамогу для Украіны
22 октября 2021













