Вялікабрытанія пабудуе новую АЭС

21 октября 2013

У найбліжэйшы час улады плануюць даць дазвол французскай кампаніі EDF на будаўніцтва ў Англіі атамнай электрастанцыі. Урад каралеўства заяўляе, што ўвядзенне ў строй новай АЭС дапаможа знізіць спажыванне вуглевадароду, а гэта паменшыць забруджванне паветра. АЭС, будаўніцтва якой павінна быць скончана праз 10 гадоў, будзе забяспечваць каля 7% электраэнергіі краіны.