Вялікабрытанія паабяцала не экстрадзіраваць Асанжа ў тыя краіны, дзе яму можа пагражаць смяротная кара

11 апреля 2019

Гучны арышт гэтага дня. Улады Вялікабрытаніі затрымалі Джуліяна Асанжа. Заснавальнік "Вікілікс" апошнія сем гадоў знаходзіўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане. Пра пазбаўленне гэтага сховішча праз шматлікія парушэнні паведаміў прэзідэнт Эквадора Ленін Марэна. Зараз у Інтэрнэце актыўна абмяркоўваюць выгляд Асанжа пры затрыманні. Ён выглядае стомленым і хваравітым.

Вялікабрытанія паабяцала не экстрадзіраваць Асанжа ў тыя краіны, дзе яму можа пагражаць смяротная кара або катаванні. Нагадаем, у Швецыі заснавальніка "Вікілікс" вінавацяць у сексуальных дамаганнях, а ў ЗША - у шпіянажы пасля серыі  выкрывальных матэрыялаў пра сакрэтныя аперацыі Пентагона ў Афганістане і Іраку.