Вялікабрытанія плануе забараніць замежны анлайн-кантэнт са сцэнамі гвалту

11 февраля 2014

Вялікабрытанія можа ўвесці забарону на замежны анлайн-кантэнт са сцэнамі гвалту. Улады занепакоеныя радыкалізацыяй ісламскай моладзі ў Злучаным Каралеўстве. Менавіта яна, на думку МУС, з'яўляецца сёння самым буйным генератарам жорсткасці. Плануюць закрыць доступ брытанскіх карыстальнікаў да такой відэаінфармацыі на замежных серверах. Забаронены будзе таксама доступ да карцінак, якія змяшчаюць сцэны гвалту над дзецьмі.