Вялікабрытанія плануе актыўна развіваць атамную энергетыку

22 октября 2013

Агульны прагноз будаўніцтва ў свеце атамных станцый да 2030-га года вярнуўся на дафукусімскі ўзровень. Такія дадзеныя прагучалі на форуме Атамныя вытворчасці, грамадства, бяспека ў Пецярбургу. Да прыкладу, расійскі бок павялічыў аб'ёмы заказу ў два разы. Мяняецца і геаграфія АЭС: да краін, якія плануюць актыўна развіваць атамную энергетыку, дадалася і Вялікабрытанія. Там на працягу 10 гадоў пабудуюць новую станцыю. Прычым, пасля японскага землетрасення ўсе АЭС у небяспечных рэгіёнах будуюцца па спецыяльных патрабаваннях бяспекі.