Вялікабрытанія перажывае другі наймацнейшы шторм за месяц

17 февраля 2020
Пасля "Сіяры" на каралеўства абрынуўся "Дэніс". Ён выклікаў патопы і апоўзні ў Англіі і на поўдні Уэльса. Месцамі парывы ветру дасягалі 40 м/с. Загінулі 4 чалавекі. У краіне адменены  сотні авіярэйсаў, перакрытыя аўтадарогі, на некаторых лініях не ходзяць цягнікі. Шторм яшчэ не дасягнуў свайго піку. Ён прыпадзе на сёння-заўтра. Жыхароў амаль 600 населеных пунктаў краіны папярэдзілі аб пагрозе затаплення - гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю назіранняў. У некаторых месцах Вялікабрытаніі перашкоды супраць затаплення дапамагаюць будаваць ваенныя.