Шматтысячны натоўп, авіяпарад, коннае шэсце і прывітанне манарха. Вялікабрытанія святкуе 70-гадовы юбілей кіравання Лізаветы Другой. Дзясяткі чалавек правялі ноч у палатках каля Букінгемскага палаца, каб першымі апынуцца ў цэнтры падзей. Святу традыцыйна паспрабавалі перашкодзіць праціўнікі манархіі. Актывісты выбеглі да аркестра, які маршыраваў, аднак іх імгненна затрымала паліцыя.
Не меншую ўвагу СМІ сёння прыцягнуў праўнук каралевы - чатырохгадовы прынц Луі. Падчас парада хлопчык крыўляўся, закрываў рукамі вушы падчас пралёту групы Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі.
Зрэшты, грамадства ўспрыняла паводзіны дзіцяці з усмешкай - для зусім маленькіх членаў сям'і каралеўскі этыкет дае шмат паблажак.













