Вялікабрытанія абавязала свае афшоры раскрываць імёны ўладальнікаў рахункаў

2 мая 2018

Адпаведнае рашэнне прынялі напярэдадні дэпутаты Палаты абшчын парламента Злучанага Каралеўства. Папраўку да законапраекта аб санкцыях і процідзеянні адмыванню грошай падтрымалі дэпутаты Лейбарысцкай і Кансерватыўнай партый. Паводле дакумента брытанскія заморскія тэрыторыі абавязаныя да канца 2020 года апублікаваць імёны ўсіх уладальнікаў зарэгістраваных у іх юрысдыкцыях кампаній. Гэта датычыцца Брытанскіх Віргінскіх і Кайманавых астравоў, на якія раней не распаўсюджвалася патрабаванне аб раскрыцці бенефіцыяраў.