Вялікабрытанія накіруе 8 тысяч вайскоўцаў на вучэнні НАТА па супрацьстаянні Расіі

29 апреля 2022
Лондан накіруе 8 тысяч вайскоўцаў на маштабныя вучэнні НАТА па супрацьстаянні Расіі, паведамляе газета The Guardian. У публікацыі адзначаецца: улетку дзясяткі танкаў перакінуць у краіны ад Фінляндыі да Паўночнай Македоніі. Да іх далучацца дзясяткі тысяч вайскоўцаў НАТА і альянсу Аб'яднаныя экспедыцыйныя сілы, у які ўваходзяць Фінляндыя і Швецыя.