Вялікабрытанія гатова пакінуць ЕС

23 Студзеня 2020
З такой заявай пасля адабрэння біля аб Брэксіце абедзвюма палатамі парламента выступіў прэм'ер Борыс Джонсан. Ён упэўнены, што Вялікабрытанія выйдзе з Еўрасаюза ў намечаны тэрмін - 31 студзеня. Джонсан заклікаў пакласці канец разладу паміж прыхільнікамі і праціўнікамі выхаду з ЕС і засяродзіцца на вырашэнні надзённых праблем. Фармальна закон аб Брэксіце яшчэ павінна падпісаць Лізавета II. Гэта адбудзецца сёння або заўтра. Пасля  пагадненне ратыфікуе Еўрапарламент.