Вялікабрытанія павінна выйсці з еўрапейскай зоны свабоднага гандлю

7 октября 2016

Вялікабрытанія пасля брэксіта павінна выйсці з еўрапейскай зоны свабоднага гандлю. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, выступаючы ў Інстытуце Жака Дэлора ў Парыжы.

Гэтая заява, як і асцярогі інвестараў з-за выхаду каралеўства з Еўрасаюза, адбіліся на курсе брытанскага фунта стэрлінгаў. Ён ізноў абрынуўся да амерыканскай валюты да новага мінімуму - долар і 18 цэнтаў.