Вядучыя сусветныя дызайнеры ўпрыгожылі Маскву

27 декабря 2015

"Каляднае святло"! Вядучыя сусветныя дызайнеры ўпрыгожылі Маскву. Лепшыя асвятляльнікі стварылі казачную ілюмінацыю больш як на 20 пляцоўках расійскай сталіцы. Цвярскі бульвар - у зорным небе з гірлянд. На Каляровым развесілі гіганцкія шары і паказалі тэатр ценяў. Вялікая Дзмітраўка змянілася з дапамогай танцуючых светлавых фігур. Каб стварыць вобраз чароўнага горада, спатрэбілася каля 8 тысяч дэкаратыўных элементаў і больш за 100 кіламетраў гірлянд. Раскоша і прыгажосць навагодняй ілюмінацыі здзіўляюць як жыхароў, так і гасцей расійскай сталіцы.