Вядучыя банкі ЗША заявілі пра пачатак эканамічнага крызісу

19 марта 2020
Прадстаўнікі вядучых банкаў ЗША заявілі пра пачатак глабальнага эканамічнага крызісу. У фінансавым кангламераце Morgan Stanley прагназуюць запаволенне росту сусветнай эканомікі ў 2020 годзе. Ён будзе на ўзроўні не больш за адзін працэнт, іншыя - не больш за паўтара. Асноўныя індэксы ЗША паскорылі паніжэнне практычна да 8 %. На фоне падзення цэн на нафту Dow Jones зваліўся на 6,3 %. Аднак эксперты сходзяцца на думцы, што глабальны эканамічны спад будзе меней сур'ёзным у параўнанні з 2008 годам.