Маскоўская вечарынка з трагічным фіналам. Сухі лёд у басейне прывёў да гібелі траіх чалавек

29 февраля 2020
Трагедыя ў Маскоўскім лазневым комплексе. Падчас вечарынкі ў басейн высыпалі сухі лёд. Ад недахопу кіслароду на месцы загінулі два чалавекі. Яшчэ адзін памёр у бальніцы. Чацвёра шпіталізаваныя. За жыццё пацярпелых зараз змагаюцца ўрачы. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.