Удава тэрарыста-смяротніка кіравала захопам гандлёвага цэнтра ў Найробі

23 сентября 2013
Адным з галоўных арганізатараў захопу гандлёвага цэнтра ў Найробі з'яўляецца ўдава тэрарыста-смяротніка, англічанка Саманта Льютвэйт. Менавіта яна падчас штурму будынка аддавала распараджэнні баевікам. Сярод тэрарыстаў, якія захапілі заложнікаў у гандлёвым цэнтры, было яшчэ двое падданых Брытаніі родам з Лондана. Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі тэракта лічацца 69 чалавек, амаль 200 атрымалі раненні рознай ступені цяжару, 63 лічацца без вестак знікшымі. Пасля трох дзён супрацьстаяння вайскоўцы цалкам занялі будынак гандлёвага цэнтра ў Найробі. Як гавораць у МУС Кеніі, збегчы тэрарыстам няма куды.