Важны доказ выяўлены дома ў пілота Germanwings Андрэаса Лубіца

27 марта 2015

Менавіта ён знаходзіўся ў кабіне Аэробуса А320, які разбіўся ў аўторак у французскіх Альпах. Следчыя знайшлі ў кватэры лётчыка разарваны бальнічны ліст. Дакумент быў сапраўдны ў дзень фатальнага палёту. Акрамя гэтага, стала вядома, што Лубіц даволі працяглы тэрмін назіраўся ў псіхіятраў, а таксама меў праблемы ў асабістым жыцці – перажываў крызіс у адносінах са сваёй дзяўчынай. Усё гэта пацвярджае версію следчых, што пілот разбіў самалёт наўмысна.

Лубіца падазраюць у наўмысным зніжэнні самалёта і, адпаведна, забойстве пасажыраў. Паводле звестак улад, ён не адчыніў дзверы кабіны камандзіру экіпажа, і пачаў зніжаць самалёт. Як мяркуюць, Лубіц знаходзіўся ў прытомнасці, бо "чорная скрыня" запісала яго спакойнае дыханне і гук націску кнопак. На плёнцы чуваць і як другі пілот спрабаваў адчыніць браніраваныя дзверы і нават спрабаваў высячы іх сякерай. Пасля трагедыі на поўдні Францыі найбуйнейшыя авіяперавозчыкі Германіі ўводзяць новыя правілы палётаў. Так, кіраўнікі канцэрнаў Lufthansa, Air Berlin, Cоndor і Tui-Fly паведамілі, што з гэтага часу ў кабіне пілотаў пастаянна абавязаны знаходзіцца два члены экіпажа. Новаўвядзенне накіравана на павышэнне мер бяспекі.