Вайскоўцы дапамогуць справіцца з успышкай ліхаманкі Эбола. Паводле слоў прэзідэнта ЗША, салдаты могуць усталяваць абсталяванне ў медыцынскіх ізалятарах, з дапамогай якіх можна гарантаваць бяспеку медыкаў. Спецыялісты ўпэўненыя, што на барацьбу з вірусам спатрэбяцца месяцы. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад ліхаманкі Эбола загінулі больш як 2 тысячы чалавек. Ідуць выпрабаванні новай вакцыны для лячэння.














