Вашынгтон не аб'яўляў вайну Паўночнай Карэі

26 сентября 2017

Гэта заявілі ў Дзярждэпартаменце ЗША. Таксама ў ведамстве падкрэслілі, што амерыканскі бок працягвае дабівацца мірнай адмовы Карэйскага паўвострава ад ядзернай зброі, і ніякая краіна не мае права абстрэльваць самалёты і караблі іншай у міжнароднай паветранай і воднай прасторы. Нагадаем, раней міністр замежных спраў КНДР заявіў, што пасля аб'яўлення прэзідэнтам ЗША вайны гэтай дзяржаве Пхеньян будзе разглядаць усе варыянты для адказу. Не выключаная і ліквідацыя амерыканскіх бамбардзіроўшчыкаў, нават калі яны знаходзяцца па-за паветранай прасторай Паўночнай Карэі.