Варшава можа выйсці з Еўрасаюза следам за Лонданам

12 января 2018

Гэта заявіў кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск. На думку экс-прэм'ера Польшчы, Polexit адбудзецца ў тым выпадку, калі Польшча ператворыцца з краіны, што атрымлівае еўрапейскую дапамогу, у донара. Напярэдадні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і зусім заявіў, што жыхары яго краіны расчараваныя еўрапейскай інтэграцыяй.

Анджэй Дуда, Прэзідэнт Польшчы:

"Еўрапейскія інстытуты павінны падзяліць адказнасць за тое, што грамадства расчараванае інтэграцыяй. І яны павінны прааналізаваць дапушчаныя памылкі. Задача інстытутаў Еўрасаюза - праводзіць гарманічную еўрапейскую палітыку, а не падзяляць дзяржавы і супрацьпастаўляць іх адна адной. Калі хтосьці думае, што ў яго ёсць манаполія на права будаваць Еўропу такой, якой яна павінна быць, не пытаючыся меркавання іншых і не прызнаючы іншых довадаў, то гэта ўзурпатар еўрапейскай ідэі, а не яе рэфарматар".

Апошнім часам стасункі паміж Бруселем і Варшавай пагоршыліся. Ужо ў наступным месяцы на абмеркаванне дзяржаў ЕС можа быць вынесена пытанне ўвядзення санкцый у дачыненні да Польшчы.