Варшава можа застацца без права голасу ў Савеце Еўрасаюза

30 января 2018

Прэцэдэнт у гісторыі ЕС. Варшава можа застацца без права голасу ў Савеце Еўрасаюза. Першы параграф 7-га артыкула Дагавора аб Еўрасаюзе быў запушчаны профільным камітэтам Еўрапарламента. Зараз рашэнне павінна зацвердзіць лютаўская пленарная сесія. Польшча патрапіла пад санкцыі пасля правядзення судовай рэформы, якая, на думку еўрадэпутатаў, адбылася з парушэннямі некалькіх асноватворных еўрапейскіх прынцыпаў.