Вандалізм, пажары і забойствы: пратэсты ў ЗША ператвараюцца ў бунты ўжо па ўсёй краіне

30 мая 2020
Вандалізм, пажары і забойствы: пратэсты ў ЗША перастаюць быць мірнымі і ператвараюцца ў бунты ўжо па ўсёй краіне. Пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда  сутычкі ахапілі ўжо дзясяткі гарадоў. У Мінеапалісе плануюць мабілізаваць 1700 салдат Нацгвардыі. Паранена некалькіх афіцэраў паліцыі, ёсць забітыя сярод насельніцтва. Амаль 200 чалавек арыштаваныя ў Х'юстане, штат Тэхас. Падрабязнасці  ў сюжэце Алега Раманава (відэа).