Вакцыну адправілі ва ўсе краіны ЕС

24 декабря 2020

Вакцыны ад каранавіруса адправілі сёння ва ўсе краіны Еўрасаюза. Пра гэта ў "Твітар" паведаміла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Першыя прышчэпкі ў ЕС будуць зробленыя ўжо праз некалькі дзён. Дарэчы, у свеце прышчэплены ўжо амаль 3 мільёны чалавек з шасці краін свету, сярод іх ЗША, Канада і Вялікабрытанія. У Амерыцы прэпарат у некаторых пацыентаў выклікаў алергічную рэакцыю. Увогуле вядома ўжо каля 10 выпадкаў, калі выкарыстанне вакцыны "Пфайзер" выклікала ў прышчэпленых праблемы.