Вакцыну ад віруса Зіка пачнуць тэстыраваць на людзях у жніўні

29 января 2016

Першая стадыя тэстыравання вакцыны ад віруса Зіка на людзях пачнецца не раней за жнівень.

У выпадку поспеху гэтага этапу прэпарат можна будзе выкарыстоўваць у кастрычніку або лістападзе. Аб гэтым паведамляюць канадскія навукоўцы. Дадзеная вакцына будзе простая ў вытворчасці. Нагадаем, улады Бразіліі заявілі аб найбуйнейшай у гісторыі краіны эпідэміі віруса Зіка на мінулым тыдні. Заразіцца могуць ад 3 да 4 мільёнаў чалавек. Гэта прагноз Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Існуюць здагадкі, што вірус быў завезены ў Бразілію падчас чэмпіянату свету па футболе ў 2014 годзе. Першыя выпадкі захворвання зафіксаваныя ў Германіі, Даніі, Швейцарыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Італіі і Швецыі. Перадаецца вірус з укусам камара. Самае страшнае - хваробу складана распазнаць.